Адмена консульскага збора за Чэшскія візы - толькі чуткі
10 студзеня 2011 прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Чэхіі Віт Колар у інтэрв'ю чэшскаму тэлебачанню заявіў, што консульства Чэхіі ў Мінску спыняе збор за выдачу віз. Да якіх катэгорый віз гэта тычыцца не ўдакладніў і з якога тэрміна пачне дейнічаць невядома. Паводле яго словаў, такое рашэнне было прынята кіраўніком чэшскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі на знак падтрымкі грамадзянскай супольнасці і яго намаганняў па дэмакратызацыі краіны.
Але Пасольтсва Чэшскай Рэспублікі ў Мінску не можа падцвердзіць інфармайцыю аб адмене консульскага збора за чэшскую візу для грамадзян Беларусі. У консульскім аддзеле нам паведамілі, што пасольства Чэшскай Рэспублікі будзе і далей браць збор у памеры 60 еўра за візу катэгорыі С, і 2500 чэшскіх крон за нацыянальную візу катэгорыі D. Бясплатныя візы, як і раней, будуць выдавацца толькі пэўнай катэгорыі асоб (напрыклад, членам грамадскіх таварыств, студэнтам, настаўнікам, деячам культуры, дзецям і г.д.).
Таму нашы надзеі на ніжэнне ці адмену консульскага збору так і застаюцца надзеямі. Рыхтуйце 60 еўра на афармленне шэнгенскай візы у Чэшскім консульстве ў Мінску.
Назад